Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі прыбыў у Індыю


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыбыў з афіцыйным візытам у Індыю. Адбыліся ягоныя перамовы з прэм'ер-міністрам Манмаханам Сінгхам і прэзыдэнтам Пратыбхам Патылам. Падпісаныя шэраг пагадненьняў у галіне эканамічнага супрацоўніцтва. Расейскія спэцыялісты прымуць удзел у будаўніцтве АЭС на поўдні Індыі. Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва ў вайскова-тэхнічнай сфэры.

Лідэры двух краінаў заявілі пра намер давесьці аб'ём двухбаковага гандлю да 2015 году да 20 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG