Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведаміў "Свабодзе" прэсавы сакратар ГУУС Менску Аляксандар Ластоўскі, ва ўсіх судах Менску на адміністратыўны арышт ужо асуджана каля 600 чалавек.

"Але гэта ня факт, што ўсе яны будуць вызваленыя пасьля адбыцьця пакараньня ў 15 ці колькі сутак, адмераных ім судом. Па кожным будзе праводзіцца праверка на ступень іх датычнасьці да масавых беспарадкаў, па артыкуле КК, па якім заведзеная крымінальная справа. У нас дастаткова фота і відэаматэрыялаў на ўсіх. На месцы падзей працавала група дакумэнтаваньня".

Прадстаўнік прэс-службы ГУУС нагадаў, што па падзеях у ноч зь нядзелі на панядзелак, калі апазыцыя пратэставала супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, узбуджана крымінальная справа па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі ("масавыя беспарадкі"). Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG