Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВЕТРАНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -9 – -4 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Каля судоў у Менску – магчыма, там будуць судзіць вашых знаёмых або сяброў, затрыманых 19 сьнежня.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў у Індыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1991 годзе была падпісаная Алма-Ацінская дэклярацыя, якая абвясьціла стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

У 1913 годзе выйшаў у сьвет першы і адзіны зборнік паэзіі Максіма Багдановіча “Вянок”.

У 2007 годзе ў Шэнгенскае пагадненьне ўвайшлі яшчэ 9 краінаў Эўразьвязу – Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


21 сьнежня – самы кароткі і самы цёмны дзень у годзе. У Нідэрлянах яго адзначаюць як Дзень сьвятога Томаса. У гэты дзень нідэрляндзкія вучні стараюцца прыйсьці ў школу як мага раней. Таго, хто прыйдзе апошнім, сябрукі з клясы ўвесь дзень празываюць "сонным Томасам".

МІНУС 365:


Хто з “былых” зьехаў у Расею?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ціха па мяккай траве
Сінявокая ноч прахадзіла;
Ціха з заснуўшых палян

Плыў у гару і зьнікаў,
Быццам дым сіневаты з кадзіла,
Рэдкі правідны туман;

Неба ўсю глыб ажывіўшы,
Патроху праз цемнь выглядалі
Зорак дрыжачых вянкі;

Конікі суха зьвінелі;
Шырэй разьліваліся хвалі
Цёмнай, люстранай ракі;

Пала раса; у палёх
Загарэліся пацеркі мілых
Жоўта-чырвоных агнёў...

Час, калі трэба журыцца
Душою на сьвежых магілах
Пуста пранёсшыхся днёў."


Максім Багдановіч, са зборніка "Вянок".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG