Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан запатрабаваў ад беларускіх уладаў абнародаваць інфармацыю аб лёсе затрыманых апазыцыйных кандыдатаў.

У заяве Лідынгтана гаворыцца: "Вялікая Брытанія рашуча асуджае ўсе акты гвалту, якія суправаджалі прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Мы вельмі заклапочаны тым, што ўлады, як выглядае, ужылі несувымерную сілу супраць дэманстрантаў на мітынгу 19 сьнежня ў Менску”.

"Я шакаваны і ашаломлены зьбіцьцём, арыштамі і затрыманьнямі кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці і іншых асоб, — цытуе заяву міністра амбасада Злучанага Каралеўства ў Менску. — Дагэтуль невядома, дзе знаходзяцца многія затрыманыя. Я асабліва заклапочаны лёсам Уладзімера Някляева, чыё месцазнаходжаньне і стан невядомыя".

Вялікая Брытанія заклікала ўрад Беларусі "бесстаронна і эфэктыўна ўжыць прынцып вяршэнства закону, праінфармаваць грамадзкасьць аб месцазнаходжаньні затрыманых і ўстрымацца ад далейшых актаў запалохваньня і гвалту".
XS
SM
MD
LG