Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут знаходзіцца на свабодзе. Ён лічыць гэта найперш вынікам таго, што «мой працадаўца — „Газэта Выборча“ — стала на маю абарону. Падключылася на высокім роўні Міністэрства замежных спраў Польшчы. Гэтага аказалася дастатковым, каб нечакана суд палічыў, што доказаў маёй віны не хапае, і патрэбна дадатковая праверка».

Журналіст піша, што ён стаяў перад судом і бачыў як у аўтазаках вывозілі людзей з суду на Акрэсьціна. Там былі тыя, з кім ён быў разам ад мінулага вечару.

Анджэй Пачобут піша, што калі б можна было б абмяняцца, дык ён пагадзіўся застацца там, каб вызвалілі кагось зь дзяўчын — Тацяну Бублікаву зь «Белсату» ці 21-гадовую Галю, якая абсалютна выпадкова патрапіла пад раздачу і ня мае ніякіх сувязяў ні з дэманстрацыяй ни з апазыцыяй.
XS
SM
MD
LG