Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэльгійская тэлевізія зьняла маніпуляцыі зь бюлетэнямі ў Менску


Назіральніца Дар'я Каткоўская расказала, як выбарчая камісія маніпулявала зь бюлетэнямі на ўчастку №17 у Фрунзенскім раёне Менску. Сапсаваны бюлетэнь з надпісам “Саша паедзе ў Гаагу” паклалі ў стос “за Лукашэнку”. На ўчастку прысутнічала група бэльгійскай тэлевізіі.

Каткоўская: "Я была назіральніцай на ўчастку №17 у Фрунзенскім раёне гораду Менску. Гэта Сухарава, гэта той участак, выбарцам якога зьяўляюся я. Я была там разам з маімі знаёмымі з бэльгійскай тэлевізіі. Я не магу сказаць, што я бачыла, як лічылі галасы, але гэта было ўпершыню (а я назіраю зь 2001 году), калі я стаяла ў мэтры ад стала – мяне трымаў кіраўнік камісіі, мяне трымала міліцыя, але, прынамсі, я бачыла, як НЯ ЛІЧАЦЬ ГАЛАСЫ. Гэтая сытуацыя была ўся зьнятая на відэа:



Я бачыла, што галасы адных і тых жа кандыдатаў кладуць у розныя стосы – гэта значыць, што бюлетэні, дзе крыжыкі стаяць у розных месцах,
Дар'я Каткоўская з сынам.
кладуць то ў адну, то ў другую стопку.

Потым. Я галасавала на тым участку і свой бюлетэнь сапсавала. На ім было напісана: "Саня паедзе ў Гаагу". У канцы яны сказалі: "Тры сапсаваныя бюлетэні", і паказалі іх. Я кажу: "Прабачце, я выбарніца гэтага участку, тэрмінова шукайце мой бюлетэнь". Празь дзьве хвіліліны мой бюлетэнь з гэтым надпісам быў знойдзены ў стосе за А.Лукашэнку. Гэта значыць, што калі "Саня едзе ў Гаагу", то гэты бюлетэнь чамусьці кладуць у яго стос. Такім чынам, папросту ніхто не лічыў гэтыя галасы. Бюлетэні складваліся ў розныя стосікі, гэтыя стосікі неяк фармаваліся, і ў выніку на нашых вачах больш за 80 адсоткаў было аддадзена Аляксандру Лукашэнку. Там быў 71 голас за Рыгора Кастусёва з дзьвюх тысяч, хаця адзіны стос, які я магла бачыць, гэта быў стос якраз за Рыгора Кастусёва. Я магу сказаць, што там было каля 200 бюлетэняў, калі яны клалі першапачаткова ў гэты стос".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG