Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наш аглядальнік Канстанцін Чарнец апісвае ў сваім блогу, як затрымлівалі яго, Будзіміра і іх жонак, і тое, што адбывалася зь імі ў Ленінскім РАЎС.

“Залезла муха ў будзільнік. Стрэлкі: цік-так, зубчастыя колцы: тук-тук. Зазьвінеў будзільнік, і адбарабаніў малаточак па цікаўнай мушынай галаве.

Мы з жонкай маёй людзі не гераічныя. Гэта нас дзяржаўная машынка проста сваім колцам падчапіла. І павалакла - з зубца на зубец.

Амапаўцаў нездарма “касманаўтамі” завуць. Яны і насамрэч дзейнічаюць, як іншаплянэтнікі ў чорным - цап экзэмпляр чалавечага роду, які трапіўся пад лапу - і аўтобус свой іншасьветны. З мацюкамі, з крыкамі, з тычкамі ў сьпіну: “Морды ў падлогу! Глядзець уніз! У вокны не глядзець!!! Прыгнуцца!” Гэта таксама іх вопратка для душы, чорная і глянцавая, каб нічога людзкага ім душу не падрапала...”

Чытаць далей: Частка 1

Частка 2

20 сьнежня суд Ленінскага раёну Менску асудзіў нашага пазаштатнага карэспандэнта Дзьмітрыя Галко (Будзіміра) да 10 сутак зьняволеньня.

Уначы з 19 на 20 сьнежня каля 00:10 Будзімір быў затрыманы АМОНам, калі вяртаўся дадому з плошчы Незалежнасьці. Падчас некалькіх тэлефонных размоваў ён пасьпеў паведаміць, што іх вязуць у невядомым напрамку.

Разам з Будзімірам была затрыманая яго жонка, а таксама наш аглядальнік Чарнец з жонкай.


Пра абставіны затрыманьня і таго, што адбывалася пасьля, піша ў сваім блогу ягоная жонка Вольга.

• Будзімірава Аблога

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG