Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19:10 Акцыя на Плошчы набліжаецца да завяршэньня. Людзей амаль не засталося. Супрацоўнікі праваахоўных органаў прапануюць журналістам, якіх таксама паменела, пакінуць Плошчу.

18:50 Людзі па-ранейшаму не разыходзяцца з Плошчы. тут цяпер ня толькі моладзь, але і людзі сярэдняга і сталага ўзростаў. Прыкладна каля 40 чалавек разьбіліся купкамі. Яны кажуць, што прыйшлі сюлы каб пратэставаць супраць таго, што лукашэнка ня лічыць іх за людзей.


Сярод затрыманых — спадары Баярын і Коўтун, імёны якіх пакуль невядомыя, а таксама грамадзяне Расеі Вахмінцаў і Менахаў.

Затрыманых павезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску.



18:45 Да Плошчы падагналі аўтазакі і мікра аўтобусы. Падыходзяць новыя людзі, пераважна моладзь. Людзі ў цывільным разам з амапаўцамі ганяюцца за моладзьдзю і кідаюць у аўтазакі. Яны забіраюць моладзь з аўтобусных прыпынкаў. Аднак схопленыя пакуль ня ўсе, некалькі купак моладзі сабраліся каля Чырвонага касьцёлу.





18:40 Затрыманы Славамір Адамовіч.

Сярод затрыманых на Плошчы Аляксандар Макаеў і Ўладзімер Яроменак.

18:20
На плошчы Незалежнасьці супрацоўнікі ў цывільным пачалі жорстка зьбіваць моладзь. Дастаецца і журналістам.

Моладзь выцесьнілі з Плошчы.


18:10 Насупраць Дому ўраду зараз знаходзяцца каля двух дзясяткаў актывістаў моладзевых арганізацыяў. Тут Мікола Дземідзенка, Алесь Каліта ды іншыя. Толькі што яны разьвярнулі плякат «Сыходзь!». На супрацьлеглым боку знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG