Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адным з участкаў Лукашэнка і Саньнікаў атрымалі амаль пароўну


Сайт http://dec19.org апублікаваў відэа падліку галасоў на адным з выбарчых участкаў Менску, зь якога вынікае, што Аляксандар Лукашэнка на гэтым участку набраў каля 30 працэнтаў галасоў і столькі ж – Андрэй Саньнікаў.




Пад відэа тэкст: “Вядзецца відэа-здымка вынікаў галасаваньня на 85-м або 155-м (не чуваць) выбарчым участку. Сказана, што Лукашэнка набраў 218 галасоў, Саньнікаў – 205, і г.д. Агульная колькасьць тых, хто прагаласаваў, складае каля 700 чалавек. Г.зн. афіцыйныя дадзеныя па ўчастку адпавядаюць 30% галасоў ў прэзідэнта...”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG