Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа пад сьнегам


У шэрагу краінаў Эўропы з прычыны моцных сьнегападаў парушаная праца транспарту, зачыненыя многія школы.

У Нямеччыне ў аэрапортах Франкфурту, Мюнхену і Бэрліну скасаваныя болей як тысяча авіярэйсаў, шмат адкладзена. У Бэльгіі перапынены рух грузавога аўтатранспарту пасьля таго, як узьнік 600-кілямэтровы затор у Валёніі. Амаль усе аэрапорты Вялікай Брытаніі і Францыі працуюць у абмежаваным рэжыме. На поўначы Францыі парушаны рух чыгункі і аўтамабільнага транспарту.
XS
SM
MD
LG