Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Расеі выказаўся пра выбары ў Беларусі


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў лічыць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ўнутранай справай гэтай дзяржавы. У выступе на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве Мядзьведзеў падкрэсьліў, што варта дачакацца афіцыйных вынікаў выбараў, якія "павінны адлюстраваць сувэрэнную волю народу Беларусі".

Раней ЗША, Эўрапейскі Зьвяз асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў, якія разагналі ўчора ўвечары апазыцыйную акцыю пратэсту ў цэнтры Менску.
XS
SM
MD
LG