Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: склад ураду пакуль не названы


Прэм'ер-міністар Іраку Нуры аль-Малікі адклаў на два дні абвешчаньне складу новага ўраду. Паводле апошніх дадзеных, сябры кіроўнай кааліцыі не дасягнулі канчатковай дамоўленасьці аб тым, хто зойме пасады міністраў абароны, унутраных справаў і бясьпекі.

Да 25 сьнежня склад кабінэту мусіць быць прадстаўлены на зацьвярджэньне іракскага парлямэнту.

Пасьля парлямэнцкіх выбараў 7 сакавіка ў Іраку пачаўся зацягнуты палітычны крызыс. Толькі ў лістападзе вядучыя партыі і блёкі дамовіліся пра стварэньне кааліцыі.
XS
SM
MD
LG