Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малайзія: 26 чалавек ахвярамі аўтакастрофы


У Малайзіі сёньня 26 чалавек сталі ахвярамі катастрофы пасажырскага аўтобуса. Як паведамляе мясцовая паліцыя, кіроўца ня справіўся з кіраваньнем і аўтобус сарваўся з горнай дарогі. Экспэрты не выключаюць, што ў машыны не спрацавалі тармазы.

На месцы здарэньня працуе група ратавальнікаў. Спэцыялісты адзначаюць, што на дарогах Малайзіі – адзін з найбольш высокіх узроўняў аварыйнасьці ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
XS
SM
MD
LG