Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнту Кот д''Івуару забаронен ўезд у ЕЗ


У Кот д'Івуар прэзыдэнту Лярану Гбахба, які застаецца ва ўладзе, а таксама яшчэ 18 грамадзянам краіны будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу. Санкцыі набудуць моц у бліжэйшыя суткі-двое, калі Гбахба не адмовіцца ад улады на карысьць Аласаны Уатары, які перамог на выбарах.

Перамогу Уатары прызнала міжнародная супольнасьць, аднак войска, якое застаецца верным Гбахба, вядзе ўзброеную барацьбу з прыхільнікаммі Уатары.
XS
SM
MD
LG