Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі журналіст: “Нас таксама не пашкадавалі”


Фотакарэспандэнт буйнога аўстрыйскага інтэрнэт-выданьня news.at Гайнц Цэзарэк, які разам са сваім калегам Крыстафам Леермаерам працаваў учора на вуліцах Менску, атрымаў траўму рукі і пералом указальнага пальца.

Ён кажа, што гэта здарылася, калі паліцыянты пачалі ноччу разганяць дэманстрацыю, а ён разам з калегам апынуўся ў выніку “паміж двума фронтамі”.

“Нас таксама не шкадавалі. Мне зламалі палец, і я не магу ім варушыць і фатаграфаваць”, кажа Цэзарэк

Паводле карэспандэнта news.at Крыстафа Леермаера, учора позна ўвечары менская Плошча Незалежнасьці была запоўненая некалькімі дзесяткамі тысяч людзей. Усе яны сабраліся дзеля таго, каб казаць, што “апошні дыктатар Эўропы, які кіруе краінай 16 гадоў, павінен сысьці. Першапачаткова акцыя праходзіла мірна”

Як падаюць news.at, калі асобныя дэманстранты пачалі біць вокны ў парлямэнцкім будынку, паступіў загад на паліцэйскі разгон. Дубіны і шумавыя гранаты былі ўжытыя ня толькі супраць пратэстантаў, але і выпадковых мінакоў на вуліцах У выніку – сотні арыштаваных, дзесяткі параненых і некалькі кандыдатаў на прэзыдэнта Лукашэнкі арыштаваныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG