Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Выбары ў Беларусі нельга прызнаць свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак у Менску кіраўнік місіі часовых назіральнікаў Бюро дэмакратычных працэдураў і правоў чалавека АБСЭ Тоні Лойд.

"Беларусі яшчэ трэба будзе прайсьці вялікі шлях, каб выконваць свае абавязкі ў рамках АБСЭ", — заявіў Лойд.

Агульны ход галасаваньня атрымаў станоўчую ацэнку назіральнікаў. Аднак сытуацыя пагоршылася ў часе падліку галасоў. "Дрэнную" ці "вельмі дрэнную" адзнаку атрымала практычна палова ўчасткаў.

Лойд: "Выбары не змаглі даць Беларусі таго новага пачатку, якога яна вартая".

Ён падкрэсьліў, што "арышты кандыдатаў у прэзыдэнты і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і грубы разгон дэманстрацыі будуць тым падмуркам, на падставе якога будуць ацэньвацца дадзеныя выбары".

Вечар выбараў быў азмрочаны затрыманьнем практычна ўсіх кандыдатаў, а таксама сотняў удзельнікаў вулічнай акцыі, заявіў Лойд.

Лойд сказаў, што чакае адказу ўраду Беларусі на арышт удзельнікаў акцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG