Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Пасьля акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску, якая была жорстка разагнаная войскамі спэцназу, затрымана прыкладна 600 чалавек. Сёньня ва ўсіх раённых судах сталіцы пачнуцца працэсы. У розных месцах затрыманыя сем кандыдатаў у прэзыдэнты: Уладзімер Някляеў забраны са шпіталя, Андрэй Саньнікаў, Рыгор Кастусёў, Мікола Статкевіч , Віталь Рымашэўскі – каля плошчы Незалежнасьці. Уначы забралі Дзьмітрыя Вуса і Аляксея Міхалевіча. Пазьней з турмы КДБ вызвалілі Кастусёва і Вуса.

Былі кандыдатамі. Сталі вязьнямі

ФОТАРЭПАРТАЖ ПЛОШЧЫ-2010

Сьпіс затрыманых і пацярпелых (Дадаецца)
Калі Вы маеце нейкую інфармацыю пра затрыманых пакідайце інфармацыю на сайце альбо лістуйце на электронную пошту rferl.minsk@gmail.com

20.40 Рымашэўскі і Севярынец — у сьледчым ізалятары КДБ

19.50 На кватэры Саньнікава правялі ператрус

19.35 Затрымалі актывістаў кампаніі «Грамадзянін»

18.00 Акцыя насупраць дому ўраду

17.50 Актывістаў кампаніі «Грамадзянін» узялі ў аблогу

15.25 Аўстрыйскі журналіст: “Нас таксама не пашкадавалі”

15.09 Гіда Вэстэрвэле пра падзеі ў Менску: "Гэта непрымальна"

14.25 АБСЭ не прызнае выбары ў Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі

14.00 Агляд замежнай прэсы: Пабоішча ў Менску

13.55 Качыньскі: палітыка польскага ўраду адносна Беларусі пацярпела паразу

13.55 Рада БНР заклікае Захад не прызнаваць вынікі выбараў

13.42 Мядзьведзеў: выбары ў Беларусі — яе ўнутраная справа

Прэзыдэнт Расіі Дзьмітрый Мядзьведзеў заяўляе, што выбары ў Беларусі, як і тое, што адбываецца цяпер у гэтай дзяржаве, — унутраная справа самой Беларусі.

"Выбары ў Беларусі — гэта ўнутраная справа Беларусі. Тое, што там адбываецца, гэта ўрэшце рэшт зьяўляецца ўнутранай справай незалежнай дзяржавы ", — сказаў Мядзьведзеў у панядзелак на прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоў з прэзыдэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам.

Мядзьведзеў заклікаў дачакацца афіцыйных вынікаў галасаваньня: "Мы зыходзім з таго, што гэтыя вынікі павінны адлюстроўваць сувэрэнную волю народу Беларусі".

13.40
БТ паказвае запіс інтэрвію з Рыгорам Кастусёвым, у якім той выказвае жаль з прычыны падзеяў пад Домам ураду і вінаваціць у арганізацыі інцыдэнту прарасейскія сілы:

"На жаль, знайшоўся шэраг людзей, якім захацелася зрабіць правакацыю. Канечне, шкада, што закончылася біцьцём вокнаў, ламаньнем дзьвярэй… Нам паступала такая інфармацыя пра тое, што расейскі бок зацікаўлены ў падобным разьвіцьці падзей у Беларусі. Складана сказаць, канкрэтна хто гэта, але я лічу, што праявіўся прарасейскі вэктар разьвіцьця Беларусі".

Кастусёў быў затрыманы пасьля вулічнай акцыі 19 сьнежня. На дадзены момант зь ім немагчыма зьвязацца.


13.36 Вольгя Някляева распавядае пра выкраданьне свайго мужа Ўладзімера Някляева




13.25 Суд над Віктарам Чайкоўскі перанесьлі

Давераная асоба Міколы Статкевіча, сябра прадпрымальніцкага руху "Пэрспэктыва" зь Берасьця, Віктар Чайкоўскі будзе знаходзіцца пад вартай наступныя тры дні.

Суд Ленінскага раёну Берасьця адправіў пратакол міліцыянтаў на дапрацоўку. Міліцыянты не здолелі прадставіць сьведкаў, а самі блыталіся ў сваіх паказаньнях, кажа праваабаронца Раман Кісьляк.


13.29
Каля 40 затрыманых мужчын прывезьлі ў будынак суду Савецкага раёна Менска. Але зараз у судзе абедзены перапынак, мяркуецца, што працэсы пачнуцца пасьля 14 гадзін.

13.20
Дагэтуль невядомае месцазнаходжаньне гарадзенскага журналіста Аляксея Салея

13.18 Эштан асудзіла гвалт супраць апазыцыі ў Менску

Кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан асудзіла рэпрэсіі супраць маніфэстантаў, якія выйшлі на вуліцы Менска пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Эштан запатрабавала неадкладнага вызваленьня затрыманых.

"Эштан асудзіла ўжываньне гвалту ў пасьлявыбарчы час, у прыватнасьці зьбіцьцё і ўзяцьцё пад варту шматлікіх лідэраў апазыцыі, у ліку якіх некалькі кандыдатаў на прэзыдэнта", - гаворыцца ў паведамленьні для прэсы.

13.18 Прэзыдэнт Польшчы: “На Беларусі бязь зьменаў”

13.05
Назіральнікі: на некаторых участках Менску Лукашэнка не набраў 50%

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі заявіў намесьнік старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Карняенка. Паводле ягоных словаў, на выбарчым участку №49 Ленінскага раёна, №104 Маскоўскага раёна, №40 Савецкага раёна Лукашэнка набраў па 47% галасоў, на ўчастку №57 Кастрычніцкага раёна – 42% у Лукашэнкі. Спадар Карняенка падкрэсьліў, што такія вынікі былі зафіксаваныя назіральнікамі на тых участках, дзе яны мелі магчымасьць адсочваць працэс падліку галасоў.

12.50
Кацярына Сідарэвіч пакараная судом Кастрычніцкага раёну на 30 базавых велічынь

12.40
Затрыманы Аляксандар Сухаверхі асуджаны судом Кастрычніцкага раёну на 10 сутак.

12.39 Штэфан Малерыюс: "За 16 гадоў людзі стаміліся ад Лукашэнкі"

12.38 Амбасада ЗША ў Менску дамагаецца вяртаньня Някляева

12.37
"Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае рашучы пратэст супраць шакуючага факту ўжываньня сілы супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненьні да журналістаў і грамадзкіх актывістаў увечары 19 сьнежня.

БАЖ патрабуе неадкладнага расьсьледаваць усе выпадкі гвалту супраць журналістаў і перашкодаў іхняй прафэсійнай дзейнасьці, а таксама прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасьці.


12.20 Міліцыянты падпільноўваюць Віктара Гарбачова

У Барысаве сёньня ад 11 гадзіны міліцыянты цікуюць за кватэрай актывіста грамадзкай кампаніі "Гавары праўду!" Віктара Гарбачова. Пра гэта "Свабодзе" паведамілі сябры актывіста.

Па словах суразмоўцаў, ля шматкватэрнага дома № 9 па вуліцы Стаханаўскай прыпаркаваны мікрааўтобус, у якім некалькі мужчын у цывільным. Яны ўжо падыходзілі да дзьвярэй кватэры Гарбачовых і ўголас папярэдзілі Сьвятлану Гарбачову, жонку Віктара, што высьвятляюць, дзе ён знаходзіцца сёньня. Акрамя таго, гэтыя ж незнаёмцы наведалі раней школу, дзе вучыцца сын Гарбачова Мікалай, і распытвалі хлапчука, дзе яго бацька.

12. 19
Затрымалі Ганну Сіўчык, жонку Вячаслава Сіўчыка. Міліцыянты схапілі яе на працы і зараз вязуць у суд Ленінскага раёну Менску

12. 16 Місія СНД: Выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі

12.15
Інфармацыі пра месца знаходжаньня Уладзімера Някляева дагэтуль няма. Адвакатка Някляева Тамара Сідарэнка зьвярталася ў МУС, КББ, Генэральную пракуратуру, і адусюль атрымала адмоўныя адказы – яны ня ведаюць, дзе знаходзіцца Някляеў.

12.14 Падзеі пасьля Плошчы ў сацыяльных сетках

12.01 Выбары і Плошча: відэаагляд

12.07 Затрыманы Віталь Гуляк: "Нас вязуць у Заводзкі суд…"

11.54 Былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Дзьмітры Вус асудзіў беспарадкі ў Менску 19 сьнежня.

"Я адназначна асуджаю справакаваныя ўдзельнікамі мітынгу беспарадкі і спробу гвалтоўнага захопу будынка ўраду", гаворыцца ў заяве Вуса, якая паступіла ў Інтэрфакс.

11.35 Барадзін: беспарадкі ў Менску рыхтаваліся ЗША

Дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Павал Барадзін перакананы, што беспарадкі ў Менску былі арганізаваныя з дапамогай ЗША.

"Завабілі, напаілі маладых хлопчыкаў і дзяўчатак", — заявіў Барадзін Інтэрфаксу. — "Такія штурмы маладыя людзі бяз гэтай справы ня робяць".

11.35 Літва занепакоеная разгонам апазыцыі ў Менску

МЗС Літвы выказаў заклапочанасьць у сувязі зь дзеяньнямі беларускіх уладаў у дачыненьні да апазыцыянэраў, якія спрабавалі правесьці несанкцыянаваную акцыю ў Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў.

"Улады Беларусі не забясьпечылі свабоду сходаў грамадзянаў Беларусі і ўжылі сілу супраць дэманстрантаў", — гаворыцца ў заяве МЗС Літвы. —"Асаблівую заклапочанасьць выклікаюць грубыя дзеяньні сілавых структураў Беларусі ў дачыненьні да кандыдатаў у прэзыдэнты ад апазыцыі, прадстаўнікоў незалежных СМІ, апазыцыйных актывістаў, іх арышты, ператрусы ў кватэрах і офісах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі".


11.35
Ля турмы на вуліцы Акрэсьціна знаходзіцца каля 30 чалавек. Сьпісаў затрыманых няма. Людзі патрабуюць сьпісы, але міліцыянты адмаўляюцца даваць інфармацыю.

Вісіць паведамленьне, што з тэхнічных прычын перадачы 20 сьнежня не прымаюцца.

Бацькі затрыманых пагражаюць міліцыянтам, што лягуць на асфальт і перакрыюць рух ля брамы турмы.

Праз браму турмы ўвесь час выяжджаюць і ўяжджаюць аўтазакі.

Прысутныя кажуць, што ў гэтай турме знаходзіцца прыкладна 200 чалавек.Кажуць, што шмат затрыманых адвезьлі ў жодзінскую турму, некалькі дзесяткаў дагэтуль знаходзяцца ў райаддзелах міліцыі Менску.



11.13 На Палажанку заведзеная крымінальная справа


11.00 Чытачы сайту "Свабоды" папаўняюць сьпіс затрыманых:

Марат Несьцярэнка (Берасьце)

Ірына Снапкова, жыхарка вёскі Ермаловічы Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці



10.59
Місія СНД не знайшла фактаў, якія б сьведчылі пра парушэньне выбарчага заканадаўства. Выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.


10.45
Паведамленьне ад чытача сайта: Вінаградаў Віталь Дзьмітрыевіч затрыманы ўначы, дастаўлены ў Кастрычніцкі, затым перавезены ў Ленінскі РУУС. Каля 5 гадзіны раніцы даслаў апошнюю СМС-ку зь Ленінскага РУУС. У Ленінскім РУУС адмаўляюцца даць канкрэтную інфармацыю. Паводле неафіцыйных зьвестак, затрыманых павезьлі ў Дом правасудзьдзя для судовага разбору.


10.40
Затрыманы кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін і прэс-сакратар Андрэя Саньнікава Аляксандар Атрошчанкаў


10.30 Будзімір за кратамі


10.25
Два дзясяткі актывістаў кампаніі "Гавары праўду!", сярод якіх Аляксандар Фядута, Юлія Рымашэўская, перавезеныя ў РУУС Менскага раёна.


10.15 Раманчук ускладае віну за непарадкі на Саньнікава, Статкевіча і Рымашэўскага


9.43 Месца знаходжаньня Ўладзімера Някляева дагэтуль невядомае


9.30
Адключаны тэлефон прэс-сакратаркі Ўладзімера Някляева Юліі Рымашэўскай. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру "Вясна", яна затырманая


9.15
Стала вядома, што затрыманы палітоляг, давераная асоба Ўладзімера Някляева Аляксандар Фядута


8.20 У кватэру да даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Дзяніса Садоўскага спрабуюць трапіць невядомыя. Пра гэта паведаміў БелаПАН па тэлефоне Садоўскі.

Паводле яго слоў, у кватэры па вуліцы Кузьмы Чорнага ў Менску знаходзяцца таксама жонка і аднагадовае дзіця. "У вочка дзвярэй бачна, што ў кватэру спрабуюць трапіць чатыры чалавекі", — сказаў Садоўскі.


Выбары прэзыдэнта. Онлайн-рэпартаж

Плошча 2010 Онлайн-рэпартаж

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG