Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы асудзіла зьбіцьцё і затрыманьне дэманстрантаў

  • БелаПАН

Міністэрства замежных справаў Польшчы выступіла з заявай, у якой асудзіла "масавае зьбіцьцё і затрыманьне маніфэстантаў на вуліцах Менску".

Жорсткасьць сілаў правапарадку недапушчальная, – адзначаецца ў заяве. – Асаблівую заклапочанасьць выклікаюць выпадкі, якія тычацца зьбіцьцё і затрыманьні апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава, а таксама Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Рыгора Кастусёва".

"Мы заклікаем да спыненьня гвалту, неадкладнага вызваленьня затрыманых і тлумачэньня зьбіцьця маніфэстантаў, палітыкаў і журналістаў, у тым ліку замежных", – гаворыцца ў дакумэнце.

Аб ходзе і выніках прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі МЗС выкажацца пасьля таго, як сваю ацэнку дасьць місія АБСЭ, якая "адсочвае сытуацыю на месцы".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG