Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбываецца ператрус у штабе Ўладзімера Някляева, паведамляе сайт кандыдата ў прэзыдэнты.

Паводле паведамленьня, у штаб Уладзіміра Някляева прыехалі "меркавана супрацоўнікі праваахоўных органаў". "Актывісты, якім удалося датэлефанавацца да нас, паведамляюць, што невядомыя ім людзі прыехалі з мэтай знайсьці Аляксандра Фядуту і Андрэя Дзьмітрыева (Фядута зьяўляецца даверанай асобай Някляева, Дзьмітрыеў – кіраўніком выбарчага штаба Някляева. – БелаПАН.), Але не засьпелі іх там", – гаворыцца ў паведамленьні.

"Усе актывісты, якія знаходзіліся ў гэты момант у офісе, у тым ліку давераная асоба і прэс-сакратар Уладзіміра Някляева – Юлія Рымашэўская, зараз знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС. У дадзеную хвіліну штаб Някляева пусты, у сувязі з чым узьнікаюць асьцярогі, што магчымыя розныя правакацыі і інсцэнаваныя здымкі ў сьценах штабу з мэтай паклёпу на Ўладзіміра Някляева, а таксама супрацоўнікаў яго штабу", – паведамляе сайт палітыка.

Тэлефоны Рымашэўскай і Дзьмітрыева не адказваюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG