Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк асудзіў зьбіцьцё Ўладзіміра Някляева ў Менску 19 сьнежня:

"Гэтая трусьлівая атака на безабароннага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі зьяўляецца абуральным і ганебным учынкам. Я дамагаюся, каб прэзыдэнт Лукашэнка неадкладна спыніў такія дзеяньні міліцыі і пакараў вінаватых. Гэты выпадак пралівае найгоршае сьвятло на сёньняшнія выбары ў Беларусі. Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць мець дэмакратычную краіну. Я выказваю сваю пашану ўсім тым якія змагаюцца за дасягненьне гэтага мірным шляхам, як спадар Някляеў. Я жадаю яму хуткага вяртаньня да поўнага здароўя".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG