Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі назіральнік: Гэта кабарэ, а не падлік галасоў


Дэпутат польскага парлямэнту Павал Панцыліюш, які быў назіральнікам на выбарах у Беларусі, сказаў польскай газэце Rzeczpospolita, што ён быў сьведкам "кабарэтнага" падліку галасоў на адным з выбарчых участкаў.

"Сябры камісіі адгароджваюцца ад назіральнікаў, адварочваюцца да іх сьпінамі, штосьці там лічаць для саміх сябе, раскладваюць бюлетэні і нікога не інфармуюць, што на тых выбарчых бюлетэнях пазначана. У гэткай сытуацыі цяжка сьцьвярджаць, ці выбары былі сумленныя, ці не. Аб гэтым ведае толькі камісія" – сказаў Панцыліюш.

Панцыліюш дадаў, што адносна самога галасаваньня на працягу дня ў яго няма засьцярогаў.
XS
SM
MD
LG