Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Алег Ладуцька, каардынатар выбарчага штабу Ўладзімера Някляева па Цэнтральным раёне Менску, затрыманы на станцыі мэтро Кунцаўшчына.

Супрацоўнікі міліцыі адвялі актывіста ў апорны пункт на падставе неабходнасьці “праверкі зьмесьціва заплечніка“. Цяпер Алега Ладуцьку вязуць у Салігорск для допыту ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе па факце падпалу Салігорскага РУУС.

Гэтаксама стала вядома пра затрыманьне Паўла Юхневіча, намесьнік кіраўніка менскага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG