Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хуткая дапамога ў дзень выбараў не прымусіць сябе доўга чакаць


У выпадку ўзьнікненьня надзвычайных сытуацый мэдычныя спэцыялісты не прымусяць сябе чакаць, пра гэта заявіў журналістам галоўны лекар менскай станцыі хуткай дапамогі Эдуард Козыраў.

Ён падкрэсьліў, што жыхары беларускай сталіцы могуць не хвалявацца — у дзень прэзыдэнцкіх выбараў хуткая дапамога будзе працаваць у звычайным рэжыме і ў экстраных выпадках заўсёды прыбудзе своечасова. Падстанцыі службы хуткай дапамогі разьмешчаныя ва ўсіх раёнах Менску з улікам 15-хвіліннага доступу. Акрамя таго, улічваюцца месцы магчымых масавых мерапрыемстваў. Дапамогу акажуць своечасова.

На сёньняшні дзень у Менскай службе хуткай мэдычнай дапамогі налічваецца 140 выязных брыгад. Сярод іх: 22 — кардыялягічныя, 6 — рэанімацыйных, 4 — псыхіятрычныя, 2 — нэўралягічныя, 8 — інтэнсіўнай тэрапіі і адна — уралягічная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG