Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей меў размову з прадстаўніком Асанжа


Кіраўнік адміністрацыі дзейнага прэзыдэнта Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з даверанай асобай стваральніка сайта Wikileaks Ісраэлем Шамірам, які прыехаў у Беларусь для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 19 сьнежня, перадае Інтэрфакс.

У адміністрацыі кіраўніка дзяржавы ўстрымліваюцца ад камэнтароў адносна сутнасьці размовы Макея і даверанай асобай Асанжа. Аднак, улічваючы, што ў расейскіх СМІ ўжо пачалі распаўсюджваць інфармацыю аб разьмяшчэньні на сайце Wikileaks дадзеныя сакрэтнай перапіскі Дзярждэпартамэнту ЗША, якія тычацца пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі адносна вайны ў Грузіі, будаўніцтва газаправода "Паўночны паток", прыватнага капіталу беларускага прэзыдэнта памерам у 9 мільярдаў даляраў, можна меркаваць, што размова ішла аб беларускім дасье Wikileaks.

У інтэрвію агенцтву Шамір пацьвердзіў існаваньне беларускага дасье. Паводле яго слоў, сайт Wikileaks мае ў наяўнасьці некалькі тысяч сакрэтных дакумэнтаў, якія ў той ці іншай ступені тычацца Беларусі. Ён удакладніў, што "беларускае дасье – тое, што амэрыканцы пішуць зь Беларусі і пра Беларусь. І там таксама могуць быць цікавыя рэчы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG