Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія назіральнікі ад КПРФ ня бачаць ніякіх парушэньняў на выбарах


У Палацы Рэспублікі пачалася прэсавая канфэрэнцыя назіральнікаў на выбарах ад Расейскай Фэдэрацыі.

Як заявіў дэпутат Дзяржаўнай Думы Дзьмітры Новікаў, «ані буйных, ані нязначных парушэньняў на выбарах не было». Дэпутат Ніна Астаніна заявіла, што яе ўзрадаваў дух, які пануе на выбарчых участках. Яна заявіла, што выбары ў Беларусі паслужаць новым стымулам для працягу будаўніцтва «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

Карэспандэнт Свабоды папрасіў усіх 4 дэпутатаў, якія праводзілі прэсавую канфэрэнцыю, назваць сваю прыналежнасьць да фракцыяў. Аказалася, што ўсе яны — сябры фракцыі КПРФ, камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі, якая, як вядома, заўсёды прыхільна ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG