Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць кандыдатаў у прэзыдэнты патрабуюць вызваленьня Зьмітра Дашкевіча ды іншых затрыманых актывістаў.



Уладзімер Някляеў, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Алесь Міхалевіч, Яраслаў Раманчук а 16 гадзіне прыйшлі да будынку Генэральнай пракуратуры Беларусі. Яны прынесьлі зварот да Генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча з нагоды шматлікіх затрыманьняў давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты, грамадзянскіх актывістаў.

Кандыдаты зьвярнуліся да дзяжурнага, пасьля чаго да іх выйшаў начальнік управы Ягор Сіняк, які прыняў зварот. Сіняк паведаміў, што супраць Дашкевіча заведзеная крымінальная справа. Кандыдаты патрабуюць, каб да іх выйшаў генэральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Праз пэўны час Сіняк паведаміў, што зварот перададзены па пошце генэральнаму пракурору. Някляеў заявіў, што пракуратура не зьвяртае ўвагу не а звароту людзей, і што Лукашэнка сілавымі мэтадамі захоплівае ўладу. Віталь Рымашэўскі зноў паведаміў журналістам, што пойдзе са сваім штабам на Плошчу а 19 гадзіне ад вакзалу

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG