Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экзыт-полы: ЭКООМ - за Лукашэнку 72,3 працэнты, INSIDE - 37,8


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

У выпуску навінаў у 15 гадзінаў Беларускае Тэлебачаньне паведаміла дадзеныя экзіт-пола, праведзенага праўладным цэнтрам ЭКООМ.

Паводле гэтых лічбаў, за Лукашэнку прагаласавала 72, 3 выбаршчыкаў. "За найбліжэйшага канкурэнта" (так было сказана на БТ) прагаласавала 6,33 працэнты.

Аналітычны цэнтар EcooM актыўна ўдзельнічаў у назіраньні за выбарчай сытуацыяй на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. У дзень выбараў яны правялі экзіт-пол, паводле вынікаў якога за А.Лукашэнку прагаласавала 83% апытаных. Частае супадзеньне прадказаньняў цэнтру EcooM з афіцыйнымі вынікамі розных галасаваньняў дазволіла экспэртам выказаць меркаваньне аб блізкасьці цэнтру да беларускіх уладаў.

Тым часам, паводле дадзеных апытаньня на выхадзе з выбарчых участкаў, якое праводзіцца расейскім Агенцтвам эфэктыўных камунікацый INSIDE, на 14 гадзінаў за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 37,8%, а за альтэрнатыўных кандыдатаў у агульнай колькасьці 42%. Акрамя таго, 12,4% адмовіліся ад адказу і 6,2% прагаласавалі супраць усіх.

Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар кандыдата ў Прэзыдэнты Яраслава Раманчука Ганна Красуліна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG