Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў напісаў на бюлетэні "За выбары без Лукашэнкі"


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў прагаласаваў на выбарчым участку ў школе нумар 54 на вуліцы Сонечнай у Менску.

Някляеў зрабіў шэраг заяваў, датычна таго, што гэтыя выбары несвабодныя, што людзі прымусова заганяліся на датэрміновае галасаваньне. Някляеў паведаміў, што сёньня раніцай затрымалі ягоную давераную асобу Міхала Пашкевіча.

На сваім выбарчым бюлетэні Някляеў флямастэрам напісаў "За новыя выбары без Лукашэнкі". Някляеў выкрасьліў Лукашэнку са свайго бюлетэня, адзначыўшы, што гэтым самым ён сапсаваў бюлетэнь гэтак жа, як і ўлада зрабіла несапраўднымі гэтыя выбары.

Паводле Някляева, "За новыя выбары без Лукашэнкі" — гэта будзе новая плятформа для аб'яднаньня дэмакратычных сілаў пасьля выбараў. Менавіта з гэтым лёзунгам людзі сёньня выйдуць на Плошчу.

Някляеў паведаміў, што а 19 гадзіне ад офісу руху "Гавары Праўду" (Няміга, 42) кандыдаты ў прэзыдэнты панясуць на плошчу апаратуру, бо на гэты момант улады блякуюць магчымасьць усталяваньня апаратуру. Менавіта гэтым і займаўся Міхал Пашкевіч, які і быў арыштаваны. Някляеў заклікаў выбаршчыкаў дапамагчы перанесьці апаратуру на Плошчу.


Бюлетэнь кінула толькі ягоная жонка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG