Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А 14 гадзіне старшыня ЦВК правяла чарговую прэсавую канфэрэнцыю

Вось кароткі пераказ яе выказваньняў:

Скаргі, якія паступаюць у ЦВК, усе тычацца парадку галасаваньня. Выбаршчыкі скардзяцца, што іх не ўключылі ў сьпіс, альбо што яны ня могуць галасаваць па месцы пражываньня, а не прапіскі.

Спробы правакацыяў ёсьць. У Фрунзенскім раёне выбаршчыкі атрымалі паведамленьне прыйсьці на іншы ўчастак. Гэта дзеяньні, накіраваныя на зрыў выбараў. Іх няшмат, гэта адзінкавыя выпадкі.

За гэтую раніцу паступіла толькі адна скарга, што назіральніка не пусьцілі на выбарчы ўчастак. Іншых праблемаў няма, што зьяўляецца вялікім выключэньнем у параўнаньні зь іншымі выбарамі. Мы нават пакуль ня можам сказаць, колькі ж у нас нацыянальных назіральнікаў. Магчыма, да 16 гадзінаў мы дадзім гэтую лічбу. Абгрунтаваных скаргаў з нагоды дзеяньняў выбарчых камісіяў у ЦВК не паступала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG