Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Парсюкевіча, прыхільніка Ўладзімера Някляева, затрымалі проста на аўтавакзале, калі ён садзіўся ў аўтобус на Менск. Міліцыянты заявілі, што ён падобны да злачынцы, які паўгадзіны таму зьдзейсьніў забойства. Актывіста завезьлі ў пастарунак для тлумачэньняў.

Разам з Сяргеем Парсюкевічам затрыманы яго 16-гадовы сын Дзяніс. Непаўнагадовага хлопца не адпускаюць дахаты, іх разам з бацькам перавезьлі з Чыгуначнага ў Кастрычніцкі РАУС. Але ў райаддзелах супрацоўнікі кажуць, што ніякае забойства па зводках не праходзіла.

Па дарозе на Менск ДАІ спыніла машыну, у якой ехаў Бугуслаў Мацук, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, і яшчэ двое актывістаў зь Мёраў. Машыну спынілі літаральна на выезьдзе з райцэнтра: паводле супрацоўнікаў ДАІ, не супадаюць тэхнічныя нумары транспартнага сродку. Кіроўца Бугуслаў Мацук абураны: “Два тыдні таму я прайшоў тэхагляд, і тады ніякіх прэтэнзій не было”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG