Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраслаў Раманчук аддаў голас за сябе


Галасуе Яраслаў Раманчук

Галасуе Яраслаў Раманчук

Кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук прагаласаваў на ўчастку №76 Савецкага раёну ў Менскім дзяржаўным тэхналягічным каледжы.

Пасьля таго, як ён укінуў бюлетэнь у скрыню, кандыдат прызнаўся, што "прагаласаваў за лепшага кандыдата — за сябе". Паводле Раманчука, ён разьлічвае на 10-15% галасоў выбарцаў.

"Выбары — гэта шанец на канструктыўны дыялёг, на тое, каб у Беларусі перасталі дзяліць людзей на апазыцыю і ўладу і пачалі рабіць канкрэтныя рэформы ў імя будучыні краіны, адкрыта сябравалі з суседзямі", — сказаў Раманчук.

Спадар Раманчук таксама паведаміў, што сёньня ўвечары пойдзе на Кастрычніцкую плошчу, плянуе дабрацца да яе на мэтро: "Выйсьці на Плошчу — гэта наша грамадзянская пазыцыя. Плошча — гэта працяг прэзыдэнцкай кампаніі. І мы заклікаем усіх, каб не было ніякага радыкалізму, ніякіх рэвалюцый. На Плошчы мы будзем сьвяткаваць пачатак новай Беларусі".

XS
SM
MD
LG