Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі кампаніі "За справядлівыя выбары — 2010" заўважылі сыстэмную памылку — у парушэньне артыкула 53, часткі 4 Выбарчага кодэксу старшыні камісій функцыю захаваньня скрыняў для датэрміновага галасаваньня даручылі міліцыянтам.

На 221 з 250 участкаў назіральнікі кампаніі "За справядлівыя выбары — 2010" зафіксавалі, што з 14 да 16 гадзін і з 19 гадзін да 10 раніцы наступнага дня скрыні знаходзіліся пад наглядам людзей, якія не ўпаўнаважаныя на гэта заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Назіральнікі адзначаюць факты, калі пасьля заканчэньня працы камісіі ў памяшканьні, дзе захоўваюцца скрыні, прыходзілі пабочныя асобы. Гэта адбылося на ўчастку №97 Берасьця, №6 Партызанскага раёну Менску.

Назіральнікі кампаніі "За справядлівыя выбары" маюць фотаздымкі, якія сьведчаць, што скрыні ўскрывалі і апячатвалі наноў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG