Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "Нікога сёньня на Плошчы ня будзе"


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

У 12.20 на сваім участку нумар 1 прагаласаваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля галасаваньня ён адказаў на пытаньні журналістаў.

Вось некаторыя выказваньні кіраўніка дзяржавы:

Пра апазыцыйных кандыдатаў:

"Палітыкі, што ідуць на выбары, і за паўгода кажуць, што яны будуць фальсыфікаваныя, гэта не палітыкі. Гэта азначае, што яны даўно сябе асудзілі на ролю прайграўшых."

Пра асьвятленьне кампаніі дзяржаўнай тэлевізіяй:

"Калі яны стануць прэзыдэнтамі, іх тэлевізія будзе асьвятляць столькі ж, колькі і мяне. Пакуль я прэзыдэнт і ад майго слова шмат залежыць. Уявіце сябе, каб я на тыдзень зьнік з тэлевізіі, што б людзі падумалі."

Пра акцыю на Кастрычніцкай плошчы:

"Што чакае прыхільнікаў акцыі? Чытайце нашы законы. Усё будзе цалкам па законе. Тое ж самае тычыцца і бясьпекі. Не перажывайце, нікога сёньня на Плошчы ня будзе."

Пра магчымасьць другога туру:

Сёньня адзіны дзень роўнага і безабароннага прэзыдэнта. Сёньня наш лёс вырашыць народ. Будзе другі тур, значыць будзе.

Пра тое, як правядзе сёньняшні дзень:

Прыходжу дадому. На стале 15 кіляграмаў дакумэнтаў. Я іх разгледжу, павячэраю. Калі будзе нармальнае надвор'е, пакатаюся на лыжах, пачышчу сьнег і лягу спаць. Усе сьвяткаваньні будуць потым. Калі ўсё будзе нармальна, то з заўтрашняга дня мне трэба працаваць, а не сьвяткаваць.

Пра адносіны з ЗША:

Упэўнены, што яны будуць добрымі. Пасол, калі хоча вяртацца, можа вяртацца. Калі яму хочацца сядзець у Вашынгтоне, той хай там сядзіць.

Пра дыялёг:

Я з бандытамі і дывэрсантамі дыялёг не вяду. Сярод апазыцыйных кандыдатаў ёсьць і нармальныя людзі, пра аднаго зь іх я нават выказваўся, і ён пасьля гэтага выйшаў на другое месца. Я хачу, каб наша краіна былі ціхай, прыгожай і спакойнай. Мэта адна – дабрабыт народу і стабільнасьць. Сыходзячы з гэтага я і буду супрацоўнічаць з кандыдатамі

Чым больш на мяне накатваюць, тым мацнейшым я станаўлюся. У нас цудоўны народ. Калі мне цяжка, я еду зь ім. Калі б я не адчуваў падтрымкі народу, я не стаў бы кандыдатам у прэзыдэнты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG