Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці актывістаў "Маладога Фронту" сабраліся каля помніку Фэліксу Дзяржынскаму насупраць будынка КДБ. Яны вырашылі наведаць дзяжурнага КДБ і дамагчыся адказу на пытаньне, дзе знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч.

12.25 Дзяжурны КДБ Краянаў паведаміў жанчынам, што супрацоўнікі КДБ не затрымлівалі Зьмітра Дашкевіча і параіў зьвярнуцца да міліцыянтаў.

Нагадаем, лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы ўчора ўвечары, як толькі выйшаў з дому.

Міліцыянты не даюць ніякай інфармацыі ні бацькам, ні паплечнікам Зьмітра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG