Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрымліваюць давераных асобаў апазыцыйных кандыдатаў



Сёньня ўранку ў Гомелі міліцыя затрымала грамадзкага актывіста Юрыя Захаранку, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.

Пра гэта паведаміла жонка спадара Захаранкі Ніна:

“А палове на шостую раніцы Юрый выправіўся на чыгуначны вакзал, каб ехаць у Менск. Аднак а 9-й гадзіне ён патэлефанаваў з мабільніка і сказаў, што міліцыя вязе яго ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Больш ніякай інфармацыі – і тэлефон адключыўся. Я сама спрабавала тэлефанаваць яму, але апэратар сотавай сувязі абказваў:“Часова недасяжны”.

Напярэдадні ўвечары быў затрыманы таксама Юры Клімовіч, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты ад хрысьціянскіх дэмакратаў Віталя Рымашэўскага.

Пасьля наведваньня царквы спадар Клімовіч зайшоў ў краму на вуліцы Кожара. На выхадзе яго акружылі міліцыянтам, запіхнулі ў аўтамабіль і адвезьлі ў Цэнтральны РАУС. І ужо там паведамілі, што затрыманы ён нібыта за лаянку. Юрыя Клімовіча таксама зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцы Барысенкі.
XS
SM
MD
LG