Лінкі ўнівэрсальнага доступу


У датэрміновым галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Беларусі ўзялі ўдзел 23,1% выбарцаў, або 1 млн. 629,2 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Гэта меншая лічба, чым на выбарах прэзыдэнта у 2006 годзе. Тады, паводле інфармацыі Цэнтравыбаркаму, датэрмінова прагаласавалі 31,3% выбарцаў.

У Берасьцейскай вобласьці цяпер датэрмінова прагаласавалі 18,8% выбарцаў, у Віцебскай - 34,6%, у Гомельскай - 24,1%, у Гарадзенскай - 23,4%, у Магілёўскай - 26,4%, у Менскай - 20,4%, у Менску - 17,7%. За межамі Беларусі ў датэрміновым галасаваньні ўзялі ўдзел 28,2% унесеных у сьпісы.

Альтэрнатыўныя кандыдаты заклікалі ня браць удзелу ў датэрміновым галасаваньні. Паводле іх, датэрміновае галасаваньне выкарыстоўваецца, як мэханізм фальсыфікацыі выбараў.

За апошнія дні зьявіліся сьведчаньні, што шмат дзе людзей прымушалі галасаваць датэрмінова. На сайце electby.org зьявіўся аўдыёзапіс, дзе чуваць, як выкладчыца аднаго з менскіх каледжаў Ірына Пятроўна спрабуе прымусіць навучэнца прагаласаваць датэрмінова. Навучэнцы Менскага тэхналягічнага каледжа перадалі інцыятыве «Праваабаронцы за свабодныя выбары» відэазапіс, на якім куратарка каледжа прымушае іх ісьці на датэрміновае галасаваньне.

XS
SM
MD
LG