Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя СМІ: першыя ”свабодныя” выбары пры Лукашэнку


Тое, што ў Беларусі праходзяць выбары, заўважыць цяжка, перадае аўстрыйская тэлекампанія ORF. Тым ня менш, гэта першыя свабодныя выбары за час кіраваньня ў краіне Аляксандра Лукашэнкі.

ORF: першыя свабодныя выбары


Тое, што ў Беларусі праходзяць выбары, заўважыць цяжка, перадае аўстрыйская тэлекампанія ORF. На вуліцах Менску і іншых беларускіх гарадоў убачыш толькі некалькі плякатаў са словамі "прэзыдэнцкія выбары 19 сьнежня". Тым ня менш, гэта першыя свабодныя выбары за час кіраваньня ў краіне Аляксандра Лукашэнкі.

Гэтым разам не было звыклай цэнзуры. Наадварот – кожны кандыдат атрымаў доступ да тэлебачаньня, падчас якога меў магчымасьць выказаць уласнае меркаваньне і крытыкаваць дзейнага кіраўніка. Хаця гэта, зразумела, не перашкодзіла Лукашэнку, як і раней, дамінаваць на мэдыя-прасторы, зазначае выданьне.

Паводле ORF, у выніку – ўсё вырашае падлік галасоў. А тут магчымасьцяў уплываць на вынікі галасаваньня ў дзяржавы больш чым дастаткова, уключна са спрэчным датэрміновым галасаваньнем і адсутнасьцю належнага кантролю за падлікам бюлетэняў. Такім чынам, да свабодных і празрыстых выбараў Беларусі ўсё ж яшчэ вельмі далёка, падсумоўваюць аўстрыйскія аглядальнікі.

Голас Амэрыкі: Лукашэнка можа атрымаць 100%


Як падае расейская служба амэрыканскага радыё “Голос Америки”, пераважная большасьць назіральнікаў і супрацоўнікаў выбаркамаў – гэта людзі, якія залежаць ад волі Аляксандра Лукашэнкі. Збольшага яны – супрацоўнікі бюджэтных арганізацый. Гэтым разам многія зь іх выступаюць у якасьці прадстаўнікоў розных няўрадавых арганізацый, якія да пачатку выбараў нікому не былі вядомыя.
Згодна з практыкай папярэдніх выбараў, сябры выбарчых камісіяў і назіральнікі сочаць за скрынямі досыць абмежаваны адрэзак часу: прыкладна з 10-й раніцы да 7-й вечару. Пасьля гэтага скрыні перадаюцца пад ахову супрацоўнікаў міліцыі, хаця такой нормы ў законе аб выбарах няма.
Небясьпека, што з дапамогай падобных тэхналёгіяў дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы можа элемэнтарна атрымаць 100 % галасоў выбарцаў – цалкам рэальная, падае “Голос Америки"

Libération: вынікі датэрміновага галасаваньня - непадкантрольныя


Як адзначае францускае выданьне Libération, нягледзячы на тое, што ўпершыню за час кіраваньня краінай Лукашэнкам, за падлікам пададзеных галасоў будуць сачыць міжнародныя назіральнікі, падлік вынікаў датэрміновага галасаваньня (гэта галасы ваенных, студэнтаў, хворых і г.д.) міжнароднымі назіральнікамі кантралявацца ня будзе. А гэта больш за траціну ад усяго сьпісу, і тут магчыма любое маніпуляваньне.
Libération зьвяртае ўвагу і на тую акалічнасьць, што за дзесяць дзён да правядзеньня выбараў у Беларусі Масква, занепакоеная збліжэньнем Менску з Захадам, абвясьціла аб адмене мыта на расейскую нафту ў абмен на ўмацаваньне Мытнага саюзу.
Апазыцыя ўпэўненая, што ўсё ўжо вырашана, нават калі першыя апытаньні грамадзкай думкі і пакідалі надзею на правядзеньне другога тура галасаваньня. Шматлікія няўрадавыя арганізацыі ўжо абвясьцілі, што як і ў 2006 годзе, сёньня ўвечары яны правядуць акцыі пратэсту супраць парушэньняў выбарчага працэсу, піша Libération

Le Figaro: Выбары – рэфэрэндум за ці супраць Лукашэнкі


Паводле іншага францускага выданьня Le Figaro, якой бы
ні была якасьць альтэрнатыўных праектаў, выбарная кампанія зьвялася да рэфэрэндуму "за ці супраць Лукашэнкі". "У выніку гэтай няроўнай барацьбы былы дырэктар саўгасу, які знаходзіцца ля ўлады ўжо 16 гадоў, зьбіраецца быць абраны кіраўніком дзяржавы ў чацьвёрты раз, спадзеючыся атрымаць 70% галасоў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG