Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкае кіраўніцтва наведала сваіх салдат у Аўганістане перад калядамі


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сёньня наведвае нямецкія войскі на поўначы Аўганістану.

Афіцыйны візіт прымеркаваны да калядных сьвятаў.
Канцлерку суправаджае міністар абароны Нямеччыны Карл-Тэадор цу Гутэнбэрг, які тыдзень таму разам са сваёй жонкай таксама наведаў нямецкіх салдат у складзе міратворчых сіл НАТО ў Аўганістане.

“Добра, што ёсьць такія людзі як вы. Добра, што вы абралі такую прафэсыю. Мы ведаем, што яна патрабуе шмат сьмеласьці і моцы, але бяз вас мы не змаглі б жыць ў такой бясьпецы, якую мы маем. Людзі павінны памятаць і паўтараць гэта”, -- сказала Ангела Мэркель салдатам у часе свайго выступу на базе Кунгуз.

У складзе нямецкага кантынгенту ў Аўганістане 4 800 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG