Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьнегапад ізноў перашкодзіў руху у Эўропе


У Вялікай Брытаніі самы моцны цягам апошніх 25 гадоў сьнегапад перашкодзіў руху паветранага транспарту.

Лёнданскія лётнішчы Хітроў і Гатвік вымушаныя закрываць узьлётна-пасадачныя палосы і адмяняць рэйсы.

У некаторых самалётах пасажыры гадзінамі застаюцца сядзець у салёнах пасьля прызямленьня, бо самалёты ня могуць пад’ехаць да тэрміналаў.

З перабоямі цяпер працуюць лётнішчы ў Нямеччыне, Францыі, Галяндыі, Італіі. Сьнегапад выклікаў таксама праблемы з рухам на чыгунках і аўтамабільных трасах.
XS
SM
MD
LG