Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічбы экзыт-полаў ад розных арганізацый адрозьніваюцца на дзясяткі працэнтаў.


04.30
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвясьціла, што на выбарах прэзыдэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67% галасоў. Паводле агучаных ЦВК папярэдніх вынікаў галасаваньня, за яго прагаласавалі 5 млн. 122 тыс. выбарцаў.

04.05 Па інфармацыі віцебскай дэмакратычнай актывісткі Вольгі Карач, затрыманыя актывісткі Хрысьціна Шацікава і Марыя Войнава.

4.00 У Менску затрыманая намесьніца старшыні "Маладога фронту" Анастасія Палажанка. Па тэлефоне яна паведаміла БелаПАН, што яе затрымалі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. У тры гадзіны ночы 20 сьнежня ў прыватны дом, дзе яна пражывае з бацькамі, прыйшло прыкладна 15 грамадзян у цывільным.

03.30 У Менску адбываецца ператрус у штабе Ўладзімера Някляева, паведамляе сайт кандыдата ў прэзыдэнты. Тэлефоны Рымашэўскай і Дзьмітрыева не адказваюць.

03.25 Ірына Красоўская
паведаміла, што Андрэй Саньнікаў даслаў ёй СМС-паведамленьне, што ён знаходзіцца ў КДБ.

02.40
У Анатоля Лябедзькі выламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру. Палітыка схапілі і зьвезьлі ў невядомым кірунку на белым "Мэрсэдэсе" з нумарамі Менскай вобласьці.

02.00
Да Анатоля Лябедзькі ў кватэру ломіцца міліцыя – паведаміла сакратарка АГП Аксана Крашчановіч.

00.40
Распавядае назіральнік з Горадні Сяргей Мальчык:


00.10
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што вынікі галасаваньня на выбарах прэзыдэнта краіны будуць абвешчаныя не раней за 3-ю гадзіну ночы. Паводле Ярмошынай, у сувязі «зь вядомымі падзеямі», пакуль апрацаваны 51% бюлетэняў. Яна сказала, што Цэнтарвыбаркам нямог працаваць ва ўмовах, калі апазыцыя штурмавала Дом ураду. Супрацоўнікі мусілі пагасіць сьвятло і перайсьці ва ўнутраныя памяшканьні.

22.30
Як падае наш карэспандэнт Ўладзімер Глод з Цэнтарвыбаркаму, у выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь узялі ўдзел 90,4% ад усіх выбарцаў. Найменш актыўна галасаваў Менск — 83,6%. Найбольшая колькасьць выбарцаў наведала ўчасткі ў Магілёўскай вобласьці — 93,2%. На папярэдніх выбарах 2006 года прагаласавалі 92,6% беларускіх выбарцаў.

Сацыялягчінае апытаньне на замову тэлеканалу Белсат.
(
Было апытана 1000 чалавек, выбарка, праз анкецёраў)
Вынікі: Лукашэнка - 30,5%, Някляеў – 13,7, Саньнікаў - 10,9, Раманчук - 8,7, Рымашэўскі - 2,8 ,Статкевіч - 2,8, Цярэшчанка - 1,5, Міхалевіч - 1,3, Кастусёў - 1,2, Вус - 0,4. У другім туры за дзейнага прэзыдэнта гатовыя галасаваць 29,7, за альтэрнатыўнага - 42,7 %! Болей на www.belsat.eu.

20.30 Уладзімер Глод паведамляе з ЦВК:



20.20
Сацыялягічная служба Ecoom абвясьціла вынікі экзыт-полаў: Лукашэнка - 79,1, Кастусёў - 4,2, Раманчук - 3,1. Астатнія - "у межах статыстычнай хібнасьці".

Кіраўнік кампаніі TNS-Украіна: перамог Лукашэнка

ФОТАГАЛЕРЭЯ "ВЫБАРЫ-2010"

19:15 Ярмошына ўражаная «бліскучымі лічбамі галасаваньня»

19.00 Блякуюцца нумары тэлефонаў кампаніі назіральнікаў

18.50
Затрымліваюць актывістаў штабу Някляева

18.40
Беларусь у інфармацыйнай аблозе

18.35
У Рудзенску заблякаваныя маладафронтаўцы

18.30
Дзьмітры Вус: "Я іду на Плошчу, каб штосьці зьмяніць"

Уладзімер Глод перадае з прэс-цэнтру ЦВК.



18.05 Лазавік зьвярнуў увагу на апытаньне Радыё Свабода

18.00 Віктар Цярэшчанка: «Плошча мае сэнс пазьней»

17.15 На 16 гадзінаў яўка склала 75,8 працэнтаў

17.10 Расейскія назіральнікі ня бачаць ніякіх парушэньняў на выбарах

16.30 Пяць кандыдатаў у прэзыдэнты патрабуюць вызваленьня Зьмітра Дашкевіча ды іншых затрыманых актывістаў.

16.20 Заблякаваны сайт кампаніі "Гавары праўду"

ВЫБАРЫ-2010



15.40 Заблякаваны сайт газэты "Салідаранасьць"

15.14 Экзыт-полы: ЭКООМ: за Лукашэнку 72,3 працэнты, INSIDE - 37,8

15.11 Выбары адбыліся. На 14 гадзін яўка склала 65,2%

15.08 Георгі Чачалідзэ: "Упершыню бачу, каб прэзыдэнта абіралі 5 дзён"

14.53 Сьпіс затрыманых

14.45 Някляеў напісаў на бюлетэні "За выбары без Лукашэнкі"

Уладзімер Някляеў прагаласаваў на выбарчым участку ў школе нумар 54 на вуліцы Сонечнай у Менску.

Уладзімер Някляеў выкрэсьліў імя Лукашэнкі са сьпісу кандыдатаў



14.30 Заблякаваны сайт "Хартыі-97"

14.12 У Наваполацку зафіксаваны факт укідваньня стосу бюлетэняў

14.10 Ярмошына: "Абгрунтаваных скаргаў няма"

14.01 Назіральніца Валянціна Сьвяцкая наведала трэнінг для старшыняў участковых камісіяў Маскоўскага раёну. Вось чаму там вучылі:

"...Ніякіх лічбаў яны агучваць ня будуць... Старшыня сам будзе падлічваць, нікому нічога не паведамляючы, і потым усе лічбы будуць вывешаны на выніковым пратаколе на выбарчым участку".

13.51 У Магілёве й Крычаве пазбавілі акрэдытацыі двух назіральнікаў

13.17 У Менску ўчастковая камісія адмовілася дапусьціць назіральніка да галасаваньня, нягледзячы на рэкамэндацыю ЦВК

На 12 гадзіну па ўсёй краіне прагаласавала 46,3%. Па абласьцях: Берасьцеская — 46,1%, Віцебская — 56,8%, Гомельская — 47,4%, Гарадзенская —44,5%, Менская — 47,5%, Магілёўская — 48,3%, Менск — 37%.

13.00 Прагаласаваў Віталь Рымашэўскі

Галасуе Віталь Рымашэўскі

Рэпартаж НТВ пра выбары ў Беларусі (неадцэнзураваны беларускімі ўладамі варыянт)




12.30 Яраслаў Раманчук аддаў голас за сябе

Кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук прагаласаваў на ўчастку №76 Савецкага раёну ў Менскім дзяржаўным тэхналягічным каледжы.

Галасуе Яраслаў Раманчук

У 12.20
на сваім участку нумар 1 прагаласаваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля галасаваньня ён адказаў на пытаньні журналістаў.




12.10 Колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, розьніцца


Выяўлены разыходжаньні ў колькасьці тых, хто прагаласаваў, па дадзеных выбарчых камісіяў і па падліках назіральнікаў кампаніі "За справядлівыя выбары — 2010" на 86 участках з 250.


11.40 У інтэрнаце Гомельскага мэдунівэрсытэту датэрмінова прагаласавала 70% студэнтаў

Кампанія "За справядлівыя выбары — 2010" падрыхтавала папярэднюю справаздачу па выніках назіраньня за датэрміновым галасаваньнем на выбарах прэзыдэнта. Кампанія ў пэрыяд з 14 па 18 сьнежня вяла назіраньне на 250 участках у 43 населеных пунктах.


11.00 Горадня: першая фальсыфікацыя выбараў

На ўчастку №92, які месьціцца ў школе №31 Горадні па выніках датэрміновага галасаваньня вывесілі пратакол, у якім значыцца, што датэрмінова ўзялі ўдзел у выбарах 489 выбарцаў. Назіральнікі сьцьвярджаюць, што прагаласавалі 387 выбарцаў.

10.59 Лазавік: Яны шукаюць плямы на сонцы

Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, на 10 гадзіну па ўсёй краіне прагаласавала 32,1%.

10.57 Віцебск: у 8:40 з участка выдалілі назіральніцу

Антаніна Піванос зьвярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку для галасаваньня ходзіць дырэктар школы №11 – пабочная асоба падчас выбарчага працэсу. Участковая камісія напісала акт, што назіральніца правакуе канфлікт.


10.30 Кандыдат Статкевіч галасаваць адмовіўся

Мікола Статкевіч заявіў нашаму радыё, што ён ня будзе асабіста прымаць удзел у галасаваньні на выбарах прэзыдэнта.




10.00
Адказваючы на пытаньне "Свабоды", ці варта скасаваць працэдуру датэрміновага галасаваньня, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла:

"Я лічу, што гэтага нельга рабіць, бо нельга перашкаджаць выбарцам галасаваць у зручны для іх час... Напрыклад, у Беларусі 8% скрыняў для галасаваньня празрыстыя..".

9.05
Кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў прагаласаваў на выбарчым участку на вуліцы Калініна ў Менску.


Андрэй Саньнікаў прыйшоў галасаваць першым з кандыдатам. А 9-й раніцы ён прыехаў на выбарчы ўчастак у будынак гімназіі нумар 18 на вуліцы Калініна ў Менску разам з жонкай Ірынай Халіп і сынам Данікам.

Андрэй Саньнікаў разам з сям'ёй

8.40 У датэрміновым галасаваньні ўдзельнічала 23,1% выбарцаў, або 1,629 мільёнаў чалавек, паведамляе БелТА са спасылкай на ЦВК.


8.00
У Беларусі адкрыліся выбарчыя ўчасткі. Яны будуць працаваць да 20.00.

Працуе 6 390 выбарчых участкаў, у тым ліку 44 – за мяжой. Па дадзеных ЦВК, правам выбіраць валодаюць болей за 7 млн. 94 тыс. чалавек.

На выбарчым участку


На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць 10 чалавек:

  • Дзьмітры Вус
  • Рыгор Кастусёў
  • Аляксандар Лукашэнка
  • Алесь Міхалевіч
  • Уладзімер Някляеў
  • Яраслаў Раманчук
  • Віталь Рымашэўскі
  • Андрэй Саньнікаў
  • Мікола Статкевіч
  • Віктар Цярэшчанка


Выбары на "Свабодзе"

Выбары-2010: рэйтынгі прэтэндэнтаў тыдзень за тыднем


Яны ідуць у прэзыдэнты

Кандыдаты ў прэзыдэнты адказалі на пытаньні наведнікаў сайту svaboda.org

Слухаем і глядзім кандыдатаў

"Першыя лэдзі" кандыдатаў

Каляндар і хроніка прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG