Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманы лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча. Гэта адбылося, як толькі хлопец выйшаў з пад'езду дома. Відавочцы паведамілі, што да яго падбеглі людзі ў цывільным.

Зьміцер спрабаваў патлумачыць, што ў іх няма падставаў яго затрымліваць. Але хлопца скруцілі і закінулі ў мікрааўтобус сіняга колеру.

Паплечнікі Дашкевіча мяркуюць, што, паколькі затрыманьне адбылося на тэрыторыі Фрунзэнскага раёну, лідэр "Маладога фронту" утрымліваецца ў пастарунку Фрунзэнскага РУУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG