Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў МУС і КДБ выступілі з сумеснай заявай.

"Адзінства палітычнай волі прэзыдэнта рэспублікі і прафэсійнага абавязку супрацоўнікаў праваахоўных органаў па абароне грамадзянаў ад замаху на іх канстытуцыйныя правы і свабоды зьяўляюцца цьвёрдым гарантам вяршэнства закону і непазьбежнасьці пакараньня за зробленыя злачынствы".

У заяве адзначаецца, што ўзровень гатовасьці МУС і КДБ дазваляе безумоўна выканаць задачу па захаваньні грамадзка-палітычнай стабільнасьці і правапарадку ў краіне.

Сілавыя структуры, адзначаецца ў заяве, "маюць інфармацыю пра пляны і намеры радыкальна настроеных палітычных сіл па штучным нагнятаньні напружанасьці і процістаяньня ў грамадзтве і таму будуць адэкватна і рашуча спыняць любыя проціпраўныя дзеяньні, што ствараюць пагрозу жыцьцю і здароўю насельніцтва".

Удзельнікі сумеснай калегіі катэгарычна абвяргаюць "хлусьню пра рыхтаваныя спэцслужбамі правакацыямі і асуджаюць любыя намеры супрацьпаставіць нездаровыя пратэставыя амбіцыі ахоўнікам правапарадку".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG