Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: склад ураду назавуць у панядзелак


Парлямэнт Іраку адмяніў забарону на ўдзел у выбарах, што адбыліся сёлета ў сакавіку, трох палітыкаў-сунітаў, якія падазраваліся ў сувязях з забароненай партыяй Баас, якую ачольваў былы дыктатар Садам Хусэйн. Самы ўплывовы зь іх – Салех аль-Мутлак, як чакаецца, увойдзе ў склад новага ўраду.

Склад новага ўраду мае быць названы ў панядзелак.

Палітычныя сілы ў Іраку змаглі дасягнуць пагадненьня аб разьмеркаваньні ўладных паўнамоцтваў толькі праз восем месяцаў пасьля парлямэнцкіх выбараў – у лістападзе.
XS
SM
MD
LG