Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама заклікаў Сэнат найхутчэй ратыфікаваць дамову аб СНУ


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама яшчэ раз заклікаў Сэнат як найхутчэй ратыфікаваць дамову з Расеяй аб абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў. У сваім штотыднёвым радыёзвароце да нацыі Абама падкрэсьліў, што калі дамова ня будзе ратыфікаваная, гэта падарве давер да ЗША як да вядучай дзяржавы, якая змагаецца з распаўсюджваньнем ядзернай зброі. Акрамя таго, паводле Абамы, гэта пагоршыць расейска-амэрыканскія стасункі.

Некаторыя сэнатары-рэспубліканцы выступаюць супраць ратыфікацыі дамовы, бо, зь іх гледзішча, яна не спрыяе мадэрнізацыі ядзернага арсэналу ЗША.
XS
SM
MD
LG