Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Патануў кітайскі траўлер


Кітайскі рыбалавецкі карабель патануў пасьля сутыкненьня з паўднёвакарэйскай патрульнай лодкай. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі берагавой аховы Паўднёвай Карэі. У выніку адзін з сяброў экіпажу траўлера атрымаў сур’ёзныя траўмы, яшчэ двое лічацца зьніклымі бязь зьвестак.

Паводле паўднёвакарэйскага боку, сутыкненьне адбылося пасьля таго, як кітайскія рыбакі ня выканалі патрабаваньні берагавой аховы спыніць незаконную лоўлю рыбы ў тэрытарыяльных водах Паўднёвай Карэі.
XS
SM
MD
LG