Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Някляеў і Саньнікаў: Народ вызначыць, які будзе сцэнар на плошчы


Кандыдаты на прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў правялі супольную прэсавую канфэрэнцыю з ацэнкай выбарчай кампаніі і падрыхтоўкай агульнай пазыцыі на плошчы.

Абодва кандыдаты заявілі, што ў Беларусі не былі створаныя ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў, што кандыдаты ня маюць сваіх сябраў у выбарчых камісіях, што яны былі пазбаўленыя апошнія два тыдні выступіць у сродках масавай інфармацыі. І толькі па гэтых прычынах нельга назваць выбары свабоднымі і справядлівымі. Са сваім зваротам яны зьвярнуліся да Эўразьвязу, Расеі, іншых краінаў сьвету.

Кандыдаты заявілі, што ўвечары 19 сьнежня яны заклікаюць сваіх прыхільнікаў на Кастрычніцкую плошчу ў Менску для таго, каб пратэставаць супраць несумленных выбараў і патрабаваць новых выбараў без удзелу Лукашэнкі. Паводле словаў Някляева, зараз да Менску падцягваюцца ўзброеныя падразьдзяленьні, бронетэхніка. "Калі яны ачэпяць плошчу, то мы, зразумела, не павядзем народ на бронетэхніку, але будзем лічым гэта сілавым процідзеяньнем волі народу, які хоча сабрацца пратэставаць", -- заявіў Уладзімер Някляеў. Паводле словаў Някляева, за Лукашэнку цяпер гатовыя галасаваць ня больш за 34%, а за апазыцыйных кандыдатаў – 37% галасоў. Гэта значыць, што Лукашэнка ня можа перамагчы ў першым туры, але рыхтуецца падмена, масавае фальшаваньне вынікаў выбараў. Някляеў назваў акцыю 19 сьнежня "акцыяй па зьвяржэньні дыктатуры". Паводле ягоных словаў, яна будзе працягвацца да тае пары, пакуль не падзе дыктатарскі рэжым.

Паводле словаў Андрэя Саньнікава, народ вызначыць, які будзе сцэнар на плошчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG