Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Балівія прызнала незалежнасьць Палестыны


Балівія, як раней Аргентына, Бразілія, Уругвай, прызнала незалежнасьць Палестынскай дзяржавы ў межах 1967 году. Прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес з гэтай нагоды заявіў, што міжнародная супольнасьць павінна не дапусьціць генацыд, як ён выказаўся, палестынскага народу.

Раней Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла рэзалюцыю з заклікам пакуль устрымацца ад прызнаньня незалежнасьці Палестыны і каб пытаньне пра межы будучай дзяржавы вырашылася на перамовах паміж Ізраілем і палестынцамі.
XS
SM
MD
LG