Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы


Парлямэнт Вэнэсуэлы надаў прэзыдэнту Ўга Чавэсу пашыраныя паўнамоцтвы на 18 месяцаў. Сам Чавэс прасіў на адзін год для барацьбы з наступствамі паводкі. Цяпер Чавэс можа бяз згоды парлямэнту выдаваць указы, якія маюць моц закону.

Апазыцыя абвінавачвае прэзыдэнта ў імкненьні ўсталяваць дыктатуру і сьцьвярджае, што рашэньне зьвязанае з тым, што новы склад парлямэнту, які пачне працу ў студзені, меней ляяльны да Чавэса, чым цяперашні.
XS
SM
MD
LG