Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама падпісаў закон аб падатковых ільготах


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў у пятніцу закон аб падатковых ільготах. Гэта стала вынікам кампрамісу паміж Белым домам і рэспубліканскай апазыцыяй у Кангрэсе. Дакумэнт працягвае дзеяньне падатковых ільготаў, уведзеных на пачатку 2000-х гадоў адміністрацыяй былога прэзыдэнта Джорджа Буша. Разам з прадстаўнікамі сярэдняй клясы паслабленьнямі, як і раней, змогуць карыстацца і больш багатыя грамадзяне, чаго патрабавалі рэспубліканцы.

Частка дэмакратаў крытыкуе рашэньне Абамы як занадта вялікую саступку рэспубліканцам, якія дамагліся посьпеху на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG