Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане – новы прэм’ер-міністар


Парлямэнт Кіргізстану сёньня ўвечары зацьвердзіў склад новага ўраду. Прэм'ер-міністрам стаў Алмазьбек Атамбаеў, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі – адной з трох, што ўвайшлі ў новую кіроўчую кааліцыю. Парлямэнт таксама ўхваліў праграму кабінэту міністраў.

Раней сёньня дэпутаты абралі сьпікерам парлямэнту Ахматбека Кельдзібекава – лідэра партыі “Ата-Журт”.
XS
SM
MD
LG